Забудоўшчыкі апошнім часам актыўна пачалі публікаваць праектныя дэкларацыі (чытай — партыямі прапаноўваць пабудаваць долевым спосабам або з дапамогай куплі аблігацый кватэры).
Напрыклад, у «Звяздзе» толькі за два дні апублікавана 5 дэкларацый.
І новыя цэны здзіўляюць.
Звычайным грамадзянам прапануюць будаваць:
— У Каменнай горцы — 5 кватэры ў каркасным доме па 9,7 млн за квадратны метр. Самая маленькая такая (41,55 кв.м) абыдзецца ў 403 млн (а за час будаўніцтва з індэксамі БМР можа выйсці і паўмільярда). Самая вялікая — 123,84 кв. м — 1 млрд 200 млн. Зрэшты, тут магчымыя зніжкі.
— У Чыжоўцы кватэры ў
— У
Яшчэ адна дэкларацыя выпушчаная толькі для работнікаў МАПІДа, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Ім прапануюць будавацца ў буйнапанэльных дамах на вул. Крупскай (Заводскі раён недалёка ад Чыжоўскага вадасховішча) па 5,588 млн за квадратны метр.
Пятая дэкларацыя — для заможных, на дом на вуліцы Цяплічнай. Тут самая танная кватэра (двухпакаёвая, 96,25 кв. м) абыдзецца ў 260 тысяч даляраў, па курсе Нацбанка — амаль 2,2 млрд.





