Мы хочам пачуць:
пра што варта пісаць «Нашай Ніве»?Як варта пісаць?
Якія тэмы вам важныя?Што іншага завесці на сайце? Якія артыкулы вам запомніліся?
А вам мы пакажам, як працуе Рэдакцыя,як апрацоўваецца інфармацыя.
І — прыватнае — як жывуць людзі ў беларускамоўным калектыве, у беларускамоўнай супольнасці.Вы зможаце паразмаўляць з рэдактарам, рэпарцёрамі, фатографам, відэааператаркай, камп’ютарнікамі. Як трэба вучыцца, што вучыць, каб стаць нашаніўцамі?
Запішыце сабе ў дзённікі: пятніца, 17 лютага, ад 17.00 да 19.00. Вуліца Казлова, дом 7, кватэра 101.
Калі ласка, лайкніце гэтую абвестку ў сябе ў Вкантакте і Фэйсбуку, каб Вашы сябры таксама пабачылі.





