Эканамічны крызіс не паўплываў на планы беларускіх уладаў будаваць АЭС пад Астраўцом. Якая інфраструктура мае з'явіцца каля яго?
Мяркуецца,
у Астраўцы пабудуюць паўнавартасны спартыўны комплекс, у склад якога, апроч хакейнай арэны, увойдуць басейн і аквапарк.У перспектыве ў мястэчку адкрыюць каля дзесяці школ і дваццаці дашкольных устаноў. Тут з'явяцца цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, сярэднеспецыяльныя і прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы. Магчыма, нават філіялы ўніверсітэтаў. На тэрыторыі раёна таксама будуць пабудаваны гіпермаркет, буйны лагістычны цэнтр.





