23 студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі (НММ) адкрылася выстава рукапісных і друкаваных выданняў
«У той колькасці і ў тым выглядзе, у якіх у нас тут прадстаўлены рарытэты нашых музеяў, мы сустракаемся тут упершыню, — сказала дырэктар веткаўскага музея Галіна Нячаева, — дый сама канцэпцыя выставы разгорнута такім чынам упершыню. Адметнасць экспазіцыі яшчэ і ў тым, што мы дэманструем тэхніку стварэння кнігі, інструменты, якія належалі майстру рукапісных шэдэўраў. Тут можна азнаёміцца з мастацтвам стварэння і багаццем афармлення выданняў».
«Мы вельмі ўдзячныя гомельскаму і веткаўскаму музеям, якія далі нам гэтыя шэдэўры, — сказала загадчыца аддзела НММ Алена Карпенка. — Мінчане ўпершыню могуць убачыць выданне Пятра Мсціслаўца
Паводле слоў Карпенкі, такія кнігі рэдка выстаўляюцца, бо іх цяжка рэстаўрыраваць, у гэтай сферы мала майстроў. А вось у веткаўскім музеі, падкрэсліла спецыяліст, яны прадстаўлены шырока, годна і на вельмі высокім прафесійным узроўні.
Намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі выказаў упэўненасць у тым, што такія выставы з фондаў музеяў Беларусі будуць праводзіцца рэгулярна, ёсць у міністэрства планы і цікавых замежных выставачных праектаў.





