Шматтысячныя пратэсты ў Бухарэсце. Студзень 2012.
Міністр замежных спраў Румыніі Тэадор Баконшы быў адпраўлены ў адстаўку за абразу удзельнікаў антыўрадавых акцый пратэсту, якія ідуць на працягу апошніх дзесяці дзён.
Міністр заявіў, што будучыня Румыніі будзе вызначацца тымі, хто упартай працай зарабляе сабе на хлеб, а не тымі, каго ён ахарактарызаваў як «злых і бязмозгіх галадранцаў».
Удзельнікі дэманстрацый выступаюць супраць урадавай праграмы жорсткай эканоміі і дамагаюцца датэрміновых выбараў і адстаўкі прэзідэнта Румыніі Траяна Бэсеску.





