Сярэднестатыстычны беларус становіцца бацькам у 28-29 гадоў, беларускі нараджаюць у 25-26 гадоў, паведамляе Міністэрства юстыцыі на падставе звестак за 2011 год органаў ЗАГСа.
Паводле яго інфармацыі, самая высокая нараджальнасць -- звыш 23 тыс. нованароджаных -- зафіксавана ў Мінску. Сярод абласцей краіны больш за ўсё дзяцей нарадзілася ў Брэсцкай вобласці - 17,6 тыс.





