Міліцыя затрымала ў Мінску падазраванага ў серыі крадзяжоў з офісаў.
Калі сыходзіў, то з офісаў знікалі мабільныя тэлефоны, малагабарытная аргтэхніка і іншыя рэчы.
Праваахоўнікі правялі аналіз сістэм відэаназірання, якімі былі абсталяваныя некаторыя з офісаў. На падставе наяўных матэрыялаў аператыўнікі карпатліва правялі адборку раней судзімых і выявілі некалькіх чалавек, што падыходзілі па прыкметах. У ходзе іх далейшай праверкі і быў затрыманы падазраваны. Пры ператрусе па месцы жыхарства затрыманага міліцыя знайшла частку скрадзенага.
Пры гэтым высветлілася: мужчына краў, каб дастаць грошы на наркотыкі.
У дачыненні да мінчука заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.205 «Крадзеж» КК Беларусі, якая прадугледжвае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.





