24 студзеня ў
Маці Саннікава і яго жонка Ірына Халіп у аўторак паедуць у калонію, аднак ці дадуць ім спатканне, дакладна невядома. «Мы пакуль аб гэтым не ведаем, даведаемся, калі прыедзем на месца, усё залежыць ад кіраўніцтва калоніі», — сказала Ірына Халіп. Паводле яе слоў, згодна з парадкамі калоніі, спатканне можа праходзіць адразу з двума сваякамі.
Халіп таксама паведаміла, што
21 студзеня атрымала кароткі ліст ад Саннікава. Ён піша пра свой перавод з памяшкання камернага тыпу ў сёмы атраді ў сувязі з гэтым выказвае надзею на тое, што перашкод для яго спатканняў з адвакатам і сваякамі цяпер быць не павінна.
На сустрэчы з адвакатам 20 студзеня асуджаны палітык заявіў, што ў яго ўсё нармальна і ніякіх скаргаў няма.
***
Нагадаем, 14 мая суд Партызанскага раёна Мінска прыгаварыў Андрэя Саннікава да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, ён прызнаны вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Адбываць пакаранне палітык павінен быў у папраўчай калоніі Наваполацка (Віцебская вобласць), куды быў этапіраваны ў канцы ліпеня, аднак праз два месяцы яго, без тлумачэння прычын, перавялі ў бабруйскую калонію № 2. У лістападзе палітыка зноў этапіравалі, але куды менавіта — доўгі час не ведалі ні сваякі Саннікава, ні яго адвакаты.





