У.Кавалёву дазволена спатканне са сваякамі раз на месяц. У канцы лютага на спатканне з Кавалёвым адправіцца маці.
Сёння Таццяна Кавалёва размаўляла з братам праз шкло, у прысутнасці канваіра. Увесь час Уладзіслаў быў закуты ў кайданкі.
Размаўляць пра ўмовы ўтрымання ў турме ім не дазволілі.Канвой заявіў, што даўжыня спаткання будзе залежаць ад тэмаў, закранутых у размове. Таму, кажа дзяўчына, збольшага размаўлялі пра сяброў.
Нагадаем, Уладзіслава Кавалёва разам з Дзмітрыем Канавалавым прысудзілі да смерці. Абодвух абвінавацілі ў тэракце ў мінскім метро і шэрагу іншых выбухаў.





