Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Брэсце на 1 студзеня складае 0,66% ад працаздольнага насельніцтва.
Тым не менш, да гарадскога Цэнтру занятасці кожную раніцу прыходзяць да ста мужчын у чаканні выпадковай працы. У Цэнтры кажуць, што гэтыя людзі па большай частцы не стаяць на ўліку - яны проста беспрацоўныя.





