Як паведамляе interfax.by, 21–22 студзеня апаратар сувязі МТС праводзіў тэхнічныя працы. Таму ў шэрага абанентаў з’явілася праблема — некарэктна адлюстроўваўся баланс, былі заблакаваныя званкі.
Датэлефанавацца да службы падтрымкі і цяпер атрымліваецца не ва ўсіх карыстальнікаў мабільнай сувязі, з чыіх рахункаў раптам зніклі грошы. Па словах работнікаў кампаніі, цяпер ідзе павышаная нагрузка на нумар 0890.
Праблемы ўзніклі ў тых, хто карыстаўся мабільным інтэрнэтам. Нягледзячы на актывізаваныя пакеты трафіку, грошы спісваліся па іншых тарыфах. Аператар загадзя паведамляў пра запланаваныя працы і раіў загадзя пакласці грошы на рахунак, бо білінг будзе часова недаступны. Аднак, відаць, сітуацыя выйшла
Калі праблема будзе вырашана, не паведамляецца.
Некаторыя абаненты МТС атрымалі на рахунак 20–50 тысяч рублёў абяцанага плацяжа. Гэта дазволіць ім здзяйсняць размовы, пакуль будзе ісці разбіральніцтва наконт спісання грошай.
Як паведаміла





