26 студзеня (чацвер) у кнігарні «логвінаЎ» на Незалежнасці 37а адбудзецца прэзентацыя паэтычнай кнігі Сяржука Сыса «Стрэмка».

«Стрэмка» распачала сваё вандраванне ў серыі «Кнігарня пісьменніка» на Каляды і ўвабрала ў сябе лепшыя творы паэта за два дзесяцігоддзі ягонай творчасці. Запамінальныя вобразы, элементы самабытнай міфалогіі, па-майстэрску інтэрпрэтаваныя ў сучаснасць, філасофскія і настальгічныя матывы, іронія і гумар, уласцівыя творам паэта, чакаюць вас у гэты вечар.

А яшчэ: выступы вядомых літаратараў, мастакоў, бардаў, і — вядома — удзячны аўтограф аўтара.

Такім парадкам, 26 студзеня. Кнігарня «ЛогвінаЎ» на Незалежнасці 37А. Пачатак, а 18–30. Уваход — вольны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна