Экс-спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Ньют Гінгрыч перамог на праймерыз кандыдатаў у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі ў Паўднёвай Караліне.

Дакладныя вынікі галасавання пакуль невядомыя, аднак СМІ паведамляюць аб значным адрыве Гінгрыча ад бліжэйшага пераследніка Міта Ромні.

Такім чынам, у кожным з трох штатаў, дзе ў пачатку студзеня прайшлі праймерыз рэспубліканцаў, перамаглі розныя кандыдаты ў прэзідэнты:
у Аёве — былы сенатар ад Пенсільваніі Рык Санторум, у Нью-Гэмпшыры — экс-губернатар Масачусетса Міт Ромні, і цяпер у Паўднёвай Караліне — Ньют Гінгрыч.

Яшчэ тыдзень таму, паводле апытанняў, на праймерыз у Паўднёвай Караліне павінен быў перамагаць Міт Ромні, аднак Ньют Гінгрыч падчас двух тэлевізійных дэбатаў здолеў выкарыстаць скандал з прызнаннямі сваёй былой жонкі, якая заявіла, што экс-спікер дамагаўся яе згоды на «адкрыты шлюб», дзе ён мог бы мець інтымныя адносіны яшчэ і з палюбоўніцай.

Гінгрыч абвінаваціў СМІ ў спланаваным нападзе супраць сябе (папулярны матыў у рэспубліканцаў, якія скардзяцца на ліберальную прэсу) і жаданні «выгарадзіць» Барака Абаму.

Выбары прэзідэнта ЗША пройдуць у лістападзе 2012 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?