Прэм’
«Вось, напрыклад, мы ўсе любім пісьменніка Акуніна. Ён піша вельмі цікавыя, для мяне, ва ўсякім выпадку, рэчы. Іх экранізуюць. Ён, наколькі мне вядома, этнічны грузін. Я разумею, што ён мог не ўспрымаць дзеянні Расіі падчас вядомага крызісу і падзей на Каўказе, а, па сутнасці, ўзброенай барацьбы паміж Грузіяй і Расіяй», — цытуе прэм’ера «Інтэрфакс».
Акунін стаў адным з самых папулярных вядучых мітынгаў на Балотнай плошчы і праспекце Сахарава. Назіральнікі кажуць, што
пісьменнік мог бы ўзначаліць пратэстны рух, многія члены якога не адчуваюць даверу да прафесійных палітыкаў, якія далучыліся да мітынгаў.
Пуцін згадаў пра нацыянальнасць Акуніна ў кантэксце магчымай сустрэчы ўлады і прадстаўнікоў пратэстнага руху.
У размове з галоўным рэдактарам радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксеем Венедыктавым прэм’ер Пуцін заявіў, што яго не хвалюе крытыка ў СМІ.
«Я з 1996 года не хаджу на выбары, Уладзімір Уладзіміравіч, і растлумачу чаму…» — цытуе Венедыктава РІА «Новості».
«А вы на мяне пакрыўдзіліся», — перапыніў яго Пуцін. «Я пакрыўдзіўся, пакрыўдзіўся…» — пачаў казаць Венедыктаў.
«А дарма, я вось не крыўджуся на вас, калі вы мяне паліваеце паносам там з раніцы да вечара»,— зноў перапыніў яго Пуцін.
Пасля гэтага Пуцін прызнаўся, што сочыць за дыскусіямі на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы», вядомай як поле для шырокіх спрэчак
Як паведамляе РІА «Навіны», Пуцін, звяртаючыся да галоўнага рэдактара радыёстанцыі «Эхо Москвы», задае пытанне, сказаў: «Вось,
Раней
Пуцін нярэдка звяртаецца да абразлівых выразаў, даказваючы сваю рацыю. Падчас апошняга тэлемоста з краінай Пуцін параўнаў сімвал пратэстнага руху белую стужачку з кантрацэптывамі.
Падчас таго ж прамога тэлеэфіру прэм’ер Пуцін, кажучы аб прадстаўніках апазіцыі, назваў іх бандэрлогамі. Гэтае слова часцей за ўсё гучала на мітынгу на праспекце Сахарава, удзельнікі якога дзякавалі Пуціну за тое, што ён даў новы імпульс пратэстаў.





