Аператыўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі (УНіСГЛ) ГУУС Мінгарвыканкама затрыманаякая захоўвала ў сябе ў кватэры прыкладна 80 грамаў небяспечнага псіхотропнага рэчыва JWH пяці розных «гатункаў» (так званы «спайс»). Пра гэта паведаміла25-гадовая мінчанка,
Паводле наяўнай у міліцыі інфармацыі,
«тавар» прызначаўся для рэалізацыі сярод моладзі на дыскатэках, у барах.
Кватэра мінчанкі не ўпершыню трапіла ў поле зроку наркакантралёраў: за некалькі месяцаў да гэтага за аналагічнае злачынства, толькі ўчыненае ў значна большым памеры, быў затрыманы муж жанчыны — грамадзянін адной з усходніх дзяржаў. Цяпер ён знаходзіцца пад следствам у СІЗА.
Як растлумачыў намеснік начальніка УНіСГЛ ГУУС Аляксей Макурын, у дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў, што цягне за сабой да пяці гадоў пазбаўлення волі. Паколькі яна адна выхоўвае сямімесячную дачку, у якасці меры стрымання была абрана падпіска аб нявыездзе і належных паводзінах.





