У Смаргонскай пагранічнай групе (Гродзенская вобласць) 17 студзеня адбыўся выпуск 69 кінолагаў, якія прайшлі падрыхтоўку па спецыяльнасці «важаты службовага сабакі».
Як паведаміў начальнік
Курсанты атрымалі неабходныя веды і навыкі па прымяненні службовых сабак у службе пагранічных нарадаў па ахове дзяржаўнай мяжы і выкананні функцыянальных абавязкаў.
Размеркаванне курсантаў — важатых службовых сабак да месца пастаяннай службы ажыццёўлена згодна з патрэбамі для кожнай воінскай часці органаў пагранічнай службы. Апрача таго, для далейшага навучання ў кіналагічным цэнтры па праграме камандзіраў аддзяленняў — інструктараў службовых сабак адабраны найлепшыя ваеннаслужачыя з ліку курсантаў.





