У Дзятлаўскім раёне злодзей скраў з прыватнага дома значную суму грошай і пудзіла афрыканскай ільвіцы.
Крадзеж быў здзейснены днямі і раскрыты па гарачых слядах абласным упраўленнем Следчага камітэта. У Дзятлаўскім раёне ў дом старшыні аднаго з СВК улез злодзей.
Яму ўдалося разжыцца там больш як $ 26 тыс., 30 тыс. еўра і амаль 4 млн. рублёў. Таксама рабаўнік прыхапіў з сабой пудзіла сапраўднай афрыканскай ільвіцы коштам $ 1 тыс.
Высветлілася, што крадзеж здзейсніў
ён назіраў за домам, аналізуючы час сыходу і вяртання гаспадароў, і нават вырабіў спецыяльную лесвіцу, па якой улез у незачыненым акно кацельні. Усярэдзіне памяшкання злодзей арудаваў у пальчатках.
За крадзеж у асабліва буйным памеры з пранікненнем у жыллё абвінавачаны можа атрымаць ад 3 да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.





