Відэааператару НН Таццяне Гаўрыльчык і фотакарэспандэнтцы Юліі Дарашкевіч сёння ў Цэнтральным РУУС сталіцы вярнулі абсталяванне, забранае месяц таму, калі журналістак затрымалі падчас асвятлення акцыі «Фемен» ля будынку КДБ.
У міліцыі такое доўгае трыманне відэакамеры і фотаапарата тлумачылі праверкаміў сувязі з акцыяй «Фемен».
Відэасюжэт, зняты Т.Гаўрыльчык у той дзень, на відэакасеце, вернутай разам з камерай, адсутнічае.





