У паядынку другога кола беларуска (№3 WTA) 18 студзеня абыграла аўстралійку Кейсі Дэлакво (126) - 6:1, 6:0.
У наступным матчы Азаранка сустрэнецца з немкай Монай Бартэль (44).
Нагадаем, што ў першым коле Вікторыя перамагла брытанку Хізэр Уотсан (№106) -- 6:1, 6:0.
***
Год таму беларуска выбыла ў 1/8 фіналу адзіночнага разраду, саступіўшы кітаянцы На Лі -- 3:6, 3:6, а ў парным разрадзе з расіянкай Марыяй Кірыленка дайшлі да фіналу, дзе прайгралі Гізэле Дулько (Аргенціна) і Флавіі Пенета (Італія) - 6:2, 5:7, 1:6.





