На здымачнай пляцоўцы.
На здымачнай пляцоўцы.
У Латгаліі (Латвія) завершаныя здымкі фільма «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы. Дзеянне гістарычнай драмы, заснаванай на аднайменнай аповесці Васіля Быкава, адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі.
Працаўніка з абслугоўвальнага персаналу чыгункі Сушчэню несправядліва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі. Два партызаны прыязджаюць на хутар да Сушчэні, каб пакараць яго. У спадзяванні давесці сваю невінаватасць Сушчэня спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах.
Здымачны працэс заняў у міжнароднай каманды 28 дзён. У групе працавалі латышы, літоўцы, немцы, расейцы, палякі, румыны, чэхі і беларусы. У адной з галоўных роляў у фільме заняты беларус — выпускнік ГИТИСа Уладзімір Свірскі.
Прэм’ера фільма «У тумане» мае адбыцца вясною 2012-га.





