Урад і Нацбанк сумеснай пастановай № 14/1 зацвердзілі парадак і ўмовы фінансавання Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь праектаў, уключаных у дзяржпраграмы.
Да гэтага моманту такое фінансаванне ажыццяўлялі ў асноўным дзяржбанкі — ААТ «ААБ «Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк». Зараз гэтым будзе займацца ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».
Нагадаем, стварэнне Банка развіцця, да якога павінны перайсці функцыі фінансавання дзяржпраграм, было адным з пунктаў праграмы супрацоўніцтва і выдзялення крэдыту МВФ Беларусі ў 2009–2010 гадах. Аднак тады банк так і не быў створаны. Указ аб стварэнні Банка развіцця Аляксандр Лукашэнка падпісаў 21 чэрвеня 2011 года. Статутны фонд банка вызначаны ў памеры 20 млрд. рублёў з доляй урада 95%, Нацыянальнага банка — 5%. Прадстаўнікамі дзяржавы ў органах кіравання Банка развіцця прызначаны
Згодна з пастановай урада і Нацбанка,
Банк развіцця павінен ажыццяўляць фінансаванне дзяржпраграм шляхам давання крэдытаў ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах тэрміновасці, платнасці і вяртання.
У прыярытэтным парадку будзе ажыццяўляцца крэдытаванне праектаў, уключаных у дзяржпраграмы жыллёвага будаўніцтва на вёсцы, развіцця АПК, стварэння або развіцця высокатэхналагічных вытворчасцяў. Праграмы прадугледжваюць кампенсацыю юрасобам часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі, і (або) выдзяленне крэдытаў банкамі на льготных умовах, і (або) размяшчэнне сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў у дэпазіты.
Аб’ёмы і кірункі крэдытавання дзяржпраграм, а таксама крыніцы сродкаў на гэтыя мэты вызначаюцца ў прагнозным балансе Банка развіцця ў адпаведнасці са штогадовым планам фінансавання дзяржпраграм, парадак фарміравання якога ўстанаўлівае Саўмін.
Пры гэтым крэдытаванне ў замежнай валюце ажыццяўляецца для рэалізацыі валютаакупных праектаў і пры наяўнасці ў дастатковым аб’ёме для выканання абавязацельстваў выручкі ў замежнай валюце, што застаецца ў крэдытаатрымальніка пасля яе абавязковага продажу.Банк развіцця мае права выдаваць крэдыты ў беларускіх рублях і замежнай валюце.
Крэдыты могуць давацца пасля адкрыцця крэдытаатрымальнікам банкаўскага рахунку ў Банку развіцця для акумулявання часткі выручкі, што накіроўваецца выключна для пагашэння запазычанасці, якая існуе перад ім. Крэдытаатрымальнік абавязаны накіроўваць на гэты рахунак не больш як 10% выручкі.
Абавязковай умовай з’яўляецца страхаванне рызыкі невяртання або размяшчэнне ў банку гарантыйнага дэпазіту ці гарантыі ў суме, дастатковай для поўнага пагашэння запазычанасці.
Пры наяўнасці ў заяўніка пратэрмінаванай запазычанасці перад Банкам развіцця новыя крэдыты выдзяляцца не будуць. Банк таксама мае права прыпыніць выдачу крэдыту па раней заключаных дагаворах.
Банк развіцця можа крэдытаваць праекты з прыцягненнем
Памер працэнтаў за карыстанне крэдытамі ўстанаўліваецца дзяржпраграмамі. У выпадку адсутнасці ў іх такой інфармацыі памер працэнтаў устанаўліваецца Банкам развіцця.
Пры крэдытаванні дзяржпраграм за кошт сродкаў бюджэту Банк развіцця можа прыцягваць сродкі Мінфіна ў дэпазіты, зыходзячы з заключаных ім крэдытных дагавораў, з указаннем мэтаў выкарыстання бюджэтных сродкаў. Тэрмін вяртання сродкаў бюджэту вызначаецца тэрмінам вяртання крэдыту або паводле ўзгаднення бакоў. Пры несвоечасовым вяртанні крэдыту Банк развіцця хадайнічае перад Мінфінам аб прадаўжэнні тэрміну дэпазіту.
Пытанне аб крэдытаванні інвестпраектаў разглядаецца Банкам развіцця пры падаванні заяўнікам
У МВФ заяўляюць, што для новай праграмы крэдытавання Беларусі, у ліку іншага, трэба будзе забяспечыць фарміраванне Банка развіцця, які б добра працаваў і ўзяў на сябе фінансаванне дзяржпраграм.
Высокім эмісійным фінансаваннем дзяржпраграм у Беларусі незадаволены і Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР), які выдаў краіне крэдыт у 3 млрд. долараў. Як зазначаюць у ЕАБР, эмісійнае фінансаванне ў другім паўгоддзі 2011 года крыху замарудзілася — часткова дзякуючы спыненню мэтавага крэдытавання эканомікі з боку Нацбанка.
«Тым не менш за дзевяць месяцаў 2011 года фінансаванне дзяржпраграм з эмісійных крыніцаў склала 10 трлн. рублёў (5,3% ВУП) і працягваецца далей, ставячы пад пагрозу выдачу трэцяга траншу, згодна з умовамі якога аб’ём крэдытаў па дзяржпраграмах не павінен перавышаць 4% ВУП паводле вынікаў года», — зазначаюць у ЕАБР.





