Выданне Dagbladet змагло звязацца з былой сяброўкай Андэрса Берынга Брэйвіка з Беларусі.
Цяпер яна жыве ў ЗША, пасля таго як выйшла замуж за царкоўнага арганіста. Наташа працуе ў кампаніі па продажы нерухомасці і жыве ў тыповым амерыканскім правінцыйным мястэчку.
«Я была зачараваная высокім, моцным нарвежцам. Ён быў добра апрануты і жыў у добрым раёне Осла»,— распавяла Наташа.
Але яе стаўленне да Брэйвіка хутка змянілася.
«Ён быў шавіністам. Я адчувала, што ён не ўспрымае мяне сур’езна», — кажа яна.
Наташа, якой сёння каля трыццаці, сустрэлася з Андэрсам Берынгам Брэйвікам у сакавіку 2005 года. Тады яна жыла ў Мінску. Пазней яна пабывала ў Нарвегіі па запрашэнні Брэйвіка і жыла ў яго кватэры ў Осла.
Брэйвік пазнаёміўся з ёй праз сайт знаёмстваў, на якім мужчыны з Заходняй Еўропы могуць знайсці жанчын з Усходняй. Наташа была адной з 20 жанчын, за кантактную інфармацыю аб якіх заплаціў Брэйвік. Усяго ён заплаціў каля 100 еўра за інфармацыю аб дзяўчынах.
«Ён звязаўся са мной у Інтэрнэце, і мне было цікава з ім сустрэцца. Цяпер мне непрыемна думаць, што мы былі з ім разам», — сказала Наташа.
Цяпер яна асцерагаецца таго, што людзі будуць глядзець на яе як на «
Наташа — гэта яе не сапраўднае імя.
Як паведамлялася раней, сябры Брэйвіка распавялі паліцыі, што ён вырашыў знайсці сабе жанчыну ў Беларусі, паколькі нарвежкі занадта захопленыя роўнасцю полаў і няма надзеі, што яны стануць добрымі хатнімі гаспадынямі.





