У Беларусі разглядаецца пытанне аб павышэнні ставак адзінага падатку для прадпрымальнікаў, паведаміў 18 студзеня на
«Гэта пытанне зараз разглядаецца, падатковыя органы правялі адпаведныя разлікі, аналіз даходнасці відаў дзейнасці.Прапановы па змяненні ставак уносяцца ў абласныя саветы і Мінскі гарадскі савет», — сказаў Расолька.
Ён удакладніў, што Падатковы кодэкс устанаўлівае толькі базавыя стаўкі адзінага падатку, а канкрэтныя стаўкі для кожнага асобнага рэгіёну вызначаюць абласныя і Мінскі гарадскі савет.
Пры кожным аблвыканкаме створана камісія па разглядзе гэтых пытанняў. У склад такіх камісій уваходзяць як прадстаўнікі аблвыканкамаў, падатковых органаў, гэтак і прадпрымальніцкіх структур. «І калі такія рашэнні будуць прынятыя, вядома, стаўкі будуць павышаныя», — заявіў прадстаўнік МПЗ.
Ён падкрэсліў, што базавыя стаўкі не мяняліся з 2010 года.
«Таму я думаю, што яны будуць змененыя адназначна, але ў якім памеры, канкрэтна вызначыць кожная вобласць»,— сказаў Расолька.
Нагадаем, раней старшыня Каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Анатоль Змітровіч паведаміў БелаПАН, што стаўку адзінага падатку для прадпрымальнікаў плануецца павялічыць у 2,5–3 разы.
Расолька таксама нагадаў пра іншыя змены, што тычацца ўплаты прадпрымальнікамі адзінага падатку. Так, 1 студзеня ўведзена норма, у адпаведнасці з якой адзіным падаткам будуць абкладацца даходы ад продажу тавараў з рознічнай гандлёвай сеткі суб’ектам гаспадарання. Пры гэтым выключаецца неабходнасць вядзення прадпрымальнікамі раздзельнага ўліку даходаў і прымяненне адначасова розных сістэм падаткаабкладання.
«Раней прадпрымальнік, які ажыццяўляў рознічны гандаль і адпускаў тавары суб’ектам гаспадарання, быў абавязаны пераходзіць або на спрошчаную сістэму падаткаабкладання, або на ўплату падаходнага падатку. Але зараз гэтага рабіць не трэба. Гэта спросціць вядзенне прадпрымальніцкай дзейнасці», — удакладніў Расолька.
Унесены таксама змяненні ў правілы налічэння адзінага падатку. Расолька растлумачыў, што да 1 студзеня 2012 года адносна тавараў, не вырабленых у Беларусі, да стаўкі адзінага падатку прымяняўся павышальны каэфіцыент 2. З 1 студзеня гэтага года норма гэта распаўсюджваецца толькі на тавары, на якія адсутнічаюць дакументы, што пацвярджалі б іх набыццё.
«Гэта значыць, калі на тавар ёсць дакумент, то незалежна ад таго, імпартны гэта тавар ці айчынны, прадпрымальнік не будзе выплачваць павышальны каэфіцыент», — зазначыў прадстаўнік МПЗ.





