Фота МНС
Фота МНС
Бабруйскія ратавальнікі знялі 17 студзеня з парапета на
МНС паведамляе, што жанчына 1930 года нараджэння сядзела на парапеце і прасіла аб дапамозе.
Работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праніклі ў памяшканне блока, адціснуўшы ўваходныя дзверы, адчынілі акно і ўцягнулі жанчыну ў памяшканне. Паралельна ля будынка была ўсталяваная аўталесвіца», — адзначаюць у МНС.
На ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры пенсіянерка не знаходзіцца. Тым не менш на пытанне, навошта старая жанчына туды залезла, яна патлумачыла, што ёй здалося, што яна знаходзіцца ў турме, і таму хацела з яе ўцячы.





