Пытанне аб пастаўцы казахстанскай нафты ў Беларусь будзе вырашана ў 2012 годзе. Аб гэтым заявіў сёння на
Кіраўнік дыпламатычнай місіі падкрэсліў: «Да гэтага мы якраз ідзём.
Перамовы вядуцца з 1994 года.Цяпер на разглядзе казахстанскага боку знаходзяцца праекты дагавора аб супрацоўніцтве ў гэтай галіне аб пастаўках нафты». Казахстан чакае вырашэння гэтага пытання ўжо ў гэтым годзе ў ходзе візіту адной з беларускіх дэлегацый.
Анатоль Смірноў таксама лічыць, што будзе павелічэнне аб’ёмаў транзіту нафты з Казахстана праз Беларусь, які цяпер складае каля 8 млн. т. «Гэтыя пытанні павінны вырашацца, для гэтага і ствараецца АЭП, каб былі адзіныя пошліны, адзіныя тарыфы», — сказаў пасол.





