Пазіраваць у адных панчохах пагадзілася
—
Я з самага пачатку ведаў, што здымкі ў метро забароненыя і такія рэчы трактуюцца як дробнае хуліганства.У ідэале хацелася, каб усё прайшло без затрыманняў, але я быў гатовы аплаціць штраф. Хоць у глыбіні душы ўсё ж такі спадзяваўся, што мы разыйдземся на ўзроўні папярэджання.
— Штраф за дзяўчыну самі аплаціце?
— Штраф буду аплачваць я.
— Як думаеце, на вас нехта пажаліўся з пасажыраў?
—
Мы паспелі даехаць са станцыі «Уручча» да «Якуба Коласа», потым зноў вярталіся на «Уручча». Так зрабілі дзве з паловай ходкі.Хутчэй за ўсё, на адной з платформаў нас ўбачыў міліцыянер і падумаў, што адбываецца нешта незаконнае.
— Заўвагі ў вагоне людзі не рабілі?
— Не. Мы не выпадкова выбралі начны час, таму як мы не планавалі некага бянтэжыць. Вагоны выбіралі пустыя. А калі там і былі людзі, то толькі маладога ўзросту. Пад канец я вырашыў зрабіць фота з іншага ракурсу і перайшоў у іншы вагон. Ужо на «Усходзе» ўбачыў, што падышла міліцыя. Я вярнуўся, і мы не аказвалі
Разам з мадэллю фатографа адвялі ў пакой міліцыі. Праўда, Алекса адпусцілі праз тры гадзіны,
а дзяўчыну павезлі ў Першамайскі РУУС — праводзіць тэст на алкаголь і выпісваць дакументы.
— Дзяўчына не ў крыўдзе на вас?
— У яе лёгкі мандраж, і я яе разумею. Яна перажывае за вучобу.
Нягледзячы на ўсю яе рашучасць, яна вельмі добра вучыцца.Але яна сказала мне, што ўсё роўна ні пра што не шкадуе. Я ёй паабяцаў, што ў любых спрэчных сітуацыях буду дапамагаць, кантактаваць, калі ўзнікнуць нейкія пытанні на месцы вучобы.
— Пасля такой гісторыі вырашыцеся яшчэ раз на падобны экстрым?
— Калі ў мяне будзе нейкая ідэя і я зразумею, што яна больш менш у рамках закона, то не выключана.
Спецыяльна на ражон лезці не буду. Я ўсё ж такі спецыялізуюцца не на гэтым. Я як ніяк у асноўным вясельны іфэшн-фатограф .





