Мінчукі не хочуць жыць у Смалявічах, нягледзячы на ўсе пераконванні з боку уладаў. Як расказаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Сяргей Радаман, рэальную гатовасць пабудаваць кватэру ў Смалявічах выказалі ўсяго... 33 чалавекі.

Усе яны стаяць у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў больш за 20 гадоў.
Згодна з ранейшымі планамі, у спадарожніку маглі б жыць да 40 тысяч мінчукоў з чаргі.

Па меркаванні Радамана, у перспектыве попыт на жыллё ў Смалявічах павялічыцца. У першую чаргу, гэта звязана з уступленнем у сілу ўказа №13. Мінчукі, якія страцілі права на льготны крэдыт, змогуць скарыстацца ім у гарадах з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Напрыклад, у Смалявічах ці, хутчэй, пад Смалявічамі.

Горад-спадарожнік пачнуць будаваць фактычна ў полі.

Дарэчы, першая будоўля мусіць пачацца ўжо ў сакавіку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?