Нечаканую ідэю выказаў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч. Ён заявіў, што
ў будаўніцтве абсалютна незаслужана забыты такі будматэрыял, як дрэва, з якога, па яго меркаванні, можна ўзводзіць не толькі дачныя і вясковыя дамы, але і грамадскія будынкі, гандлёвыя, культурныя, спартовыя і сельскагаспадарчыя аб'екты.«Гэты матэрыял просты ва ўжыванні, эканамічна выгодны і па-экалагічнаму чысты», — падкрэсліў Семянкевіч у інтэрв'ю БелТА.
А як вы ставіцеся да ідэі чыноўніка?





