Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылых памяшканняў». Ён вызначае новыя правілы льготнага крэдытавання.
Як і чакалася, спіс тых, хто мае права на падтрымку, скарочаны. У яго ўваходзяць:
— шмадзетныя сем’і
— жыльцы памяшканняў, непрыдатных да жылля
— людзі, якія пражываюць у інтэрнатах не менш за дзесяць гадоў
— грамадзяне, якія маюць
— чарнобыльцы
— тыя, хто маюць права на пазачарговае атрыманне жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду.
Яны могуць атрымаць крэдыт пад 20% ад стаўкі рэфінансавання (зараз — 9%).
Маладыя сем’і, якія маюць двух дзяцей, маюць права атрымаць крэдыт пад 50% ад стаўкі рэфінансавання (зараз — 22,5%)
Пэўныя льготы атрымаюць і жыхары населеных пунктаў, дзе пражывае менш за 20 тысяч чалавек. Яны могуць атрымаць крэдыт пад 10% ад стаўкі рэфінансавання (зараз — 4,5%)
Норма забяспечанасці жыллём у Мінску зменшана да 15 квадратных метраў на чалавека.
Ваеннаслужачыя змогуць будавацца на ранейшых умовах.
Разнастайныя льготы будуць мець ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, таленавітая моладзь, суддзі і пракурорскія работнікі.
Старыя крэдытныя лініі вырашана не адмяняць, але і павялічыць іх не ўдасца.





