Урад Беларусі ўхваліў падпісанне інвестыцыйнай дамовы з кампаніяй D-Bussiness Solutions Limited (Кіпр) па будаўніцтве гасцінічнага комплексу ў межах вуліц Ульянаўскай і Свярдлова каля стадыёна «Дынама» ў Мінску.

У склад пяцізоркавага комплексу Mara Hotel агульнай плошчай каля 30 тыс.кв.м увойдуць: гатэль на 218 нумароў, канферэнц-зала, чатыры рэстараны, СПА-цэнтр, бар, казіно, шматузроўневы падземны паркінг на 200 месцаў.

Папярэдні кошт праекта ацэньваецца ў $80 млн. Будаўніцтва гатэля з’яўляецца часткай плану падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе.

Пастановай Саўміна № 1773 мінскі мэр М. Ладуцька ўпаўнаважаны на падпісанне інвестдамовы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна