Дарагія людзі!
Газета «Наша Ніва» і сайт NN.BY ад усёй душы віншуюць вас з новым 2012 годам.
Хай ён прынясе кожнаму новыя ідэі, новыя радасці, але няхай і захавае з намі нашы традыцыі, нашу веру. Хай не згасне ў нашых сэрцах часцінка таго прадвечнага святла, якое нам перадалі нашы бацькі, дзяды, сябры.
Хай у гэтым годзе будзе ўсяго патроху: і снегу, і жару, і хлеба, і солі, і хатняга цяпла, і падарожнага пылу.
І няхай новы год наблізіць канец цемры, канец няволі нашай.
Выкарыстайце форму каментаў да гэтага артыкула, каб павіншаваць сваіх сяброў, калег, каханых, проста знаёмых і незнаёмых людзей са святам.
Змрочныя і негатыўныя каментары будуць бязлітасна вынішчацца :)
Са Святам! У доўгую дарогу Новага года!





