Вялізны розгалас выклікаў артыкул "Ці добра жывуць вайскоўцы і міліцыянеры?" Дзякуй усім за водгукі і каменты. Многія супрацоўнікі сілавых структур паведамляюць, што рэальны заробак у міліцыі яшчэ ніжэйшы за названы ў артыкуле.
Мы хацелі б і далей паднімаць праблемы сілавых структур, параўноўваць сістэму іх працы і яе ацэнкі з вопытам еўрапейскіх краін і Расіі. Калі ласка, дасылайце свае ідэі і прапановы, давайце кантакты, калі Вы гатовы пагаварыць з журналістамі на гэтую тэму на э-пошту [email protected] або скайп nashaniva.





