Актывісткі Femen ладзілі акцыі з раздзяваннем пад вокнамі рэзідэнцыі Папы ў Рыме, ля сцен храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве, насупраць будынка Кабінета міністраў Украіны. І паўсюль іх проста затрымлівалі. У Беларусі іх дзёрзкі перформанс скончыўся вывазам у лес і здзекам на мяжы гвалту.
Таксама ў нумары:
— Ці добра жывуць вайскоўцы і міліцыянеры? Беларускія афіцэры зарабляюць у 3-5 разоў менш за калег у суседніх краінах...
— Лідар апазіцыйнай партыі Казахстана пра падзеі ў Жанаазэні: тыя самыя метады, той самы Назарбаеў.. .
— Топ-5 вынаходніцтваў беларускіх навукоўцаў...
— «Сёння працуе, а заўтра можаш усё страціць». Фермер з Дрыбіншчыны змагаецца супраць бяздзеяння мясцовых уладаў...
— Калгасная праўда. Камертон Сяргея Ваганава...
— Беларуская глыбіня. Малітва на плошчы. Новы ліст ад Паўла Севярынца са ссылкі...
— Уладзімір Някляеў. Турма. (Урыўкі з паэмы)...
Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: канец года — час падпісацца на «Нашу Ніву». Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.
...А прачытаўшы газету, укіньце ў скрынку суседу.





