Апісанне вакансіі: пад кіраўніцтвам акадэмічнага дырэктара аналітык BISS ўдзельнічае ў развіцці платформы публічнай палітыкі BISS. Аналітык BISS адказвае за падрыхтоўку бягучай аналітыкі і маніторынгаў, напісанне полісі-брыфаў, распрацоўку і рэалізацыю даследчых праектаў, а таксама прадстаўляе BISS ў кантактах з партнёрамі і стэйкхолдэрамі, даследчымі і аналітычнымі цэнтрамі і медыямі ў сферы сваіх прафесійных кампетэнцый.
Мы прапануем:
• годны ўзровень аплаты працы (па выніках сумоўя);
• магчымасці для прафесійнага развіцця і кар'ернага росту;
• магчымасць працаваць з лепшымі беларускімі і замежнымі спецыялістамі ў сферы палітычнага аналізу.
Задачы:
• распрацоўка і рэалізацыя даследчых праектаў у сферы сваіх прафесійных інтарэсаў;
• напісанне бягучай аналітыкі і аналітычных справаздач на аснове праведзеных даследаванняў;
• удзел у якасці дакладчыка, мадэратара, эксперта і г. д. у публічных мерапрыемствах BISS на ўсіх этапах: ад распрацоўкі канцэпцыі да правядзення мерапрыемства і прасоўвання вынікаў працы сярод медый і стэйкхолдэраў;
• ўдзельнічае ў падрыхтоўцы справаздач і іншай дакументацыі па даследчых і аналітычных праектах;
• прадстаўляе інстытут на нацыянальных і міжнародных канферэнцыях і форумах;
• ўдзельнічае ў рэалізацыі камунікацыйнай стратэгіі;
• прадстаўляе інстытут ў сувязях з прэсай, экспертамі і стэйкхолдэрамі.
Патрабаванні да кандыдата:
• як мінімум магістарская ступень па спецыяльнасці сацыялогія / палітычныя навукі / палітычная эканомія / грамадскае і дзяржаўнае кіраванне і да гэтага. Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія маюць магістарскую ступень заходніх універсітэтаў;
• вопыт даследчай работы не менш за 2 гады. Валоданне колькаснымі даследчымі метадамі, SPSS, Stata, здольнасць інтэрпрэтаваць сацыялагічныя і эканамічныя дадзеныя будуць расцэньвацца як сур'ёзныя перавагі кандыдата;
• разуменне асноўных прынцыпаў рэалізацыі полісі-праектаў і асноў праектнага менеджменту;
• свабоднае валоданне беларускай, рускай і англійскай мовамі;
• развітыя навыкі вуснай і пісьмовай камунікацыі;
• валоданне кампутарам на ўзроўні прасунутага карыстальніка;
• прафесійныя даследчыя зацікаўленні ў наступных сферах: беларуская палітыка, развіццё грамадзянскай супольнасці, сацыяльныя рухі, дэмакратызацыя, эканамічныя рэформы;
• перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія маюць папулярныя блогі і акаўнты ў сацыяльных сетках.
Умовы працы:
• гнуткі працоўны графік;
• неабходнасць камандзіровак, уключаючы замежныя, 1—2 разы ў месяц.
Зацікаўленых кандыдатаў просім да 20 снежня 2011 г. даслаць на электронны адрас [email protected] наступныя дакументы:
• матывацыйны ліст;
• акадэмічныя CV;
• 2 рэкамендацыі;
• 2 апошнія публікацыі.
У тэме ліста неабходна пазначыць «Вакансія аналітыка».
На сумоўе будуць запрошаныя толькі тыя кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор.





