Падчас свайго старшынства ў АБСЕ Ірландыя будзе спрабаваць прадоўжыць дыялог з Беларуссю. Пра гэта заявіў намеснік прэм`
«Падчас нашага старшынства мы будзем працаваць над тым, каб забяспечыць кантакты і працяг дыялогу з Беларуссю», — сказаў кіраўнік ірландскага МЗС.
Каментуючы прапанову выключыць Беларусь з АБСЕ, якая ўтрымліваецца ў рэзалюцыі Канферэнцыі грамадзянскай супольнасці АБСЕ ад 6 снежня, Гілмар адзначыў: усе рашэнні арганізацыі прымаюцца на аснове кансэнсусу. А па некаторых пытаннях «бывае даволі складана дамовіцца», дадаў ён.
Пры гэтым Гілмар нагадаў, што Ірландыя, як член Еўрасаюза, поўнасцю падтрымала ўсе санкцыі, уведзеныя ЕС у дачыненні да Беларусі.
У гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН кіраўнік ірландскага МЗС падкрэсліў:
ён усё яшчэ ўражаны і заклапочаны тым, што адбылося ў Беларусі пасля 19 снежня 2010 года.«А
Ірландыя будзе старшынстваваць у АБСЕ з пачатку 2012 года. Цяпер старшынёй арганізацыі з`яўляецца Літва.





