Апісанне вакансіі: у супрацоўніцтве з камандай BISS спецыяліст па сувязях з грамадскасцю будзе працаваць над усталяваннем эфектыўнай камунікацыі паміж беларускай і міжнароднай экспертнай супольнасцю, шырокай грамадскасцю, грамадзянскай супольнасцю, медыямі, дзяржавай і іншымі стэйкхолдерамі.
Мы прапануем:
• годны ўзровень аплаты працы (па выніках сумоўя);
• магчымасці для прафесійнага развіцця;
• магчымасць працаваць з лепшымі беларускімі і замежнымі экспертамі.
Задачы:
• удзел у распрацоўцы камунікацыйнай стратэгіі і медыя-стратэгіі інстытута;
• распрацоўка і рэалізацыя плана інфармацыйных і тэматычных публікацый у друкаваных і электронных СМІ, сацыяльных сетках;
• падтрыманне і ўсталяванне новых кантактаў з прадстаўнікамі СМІ, падрыхтоўка прэс-рэлізаў, інтэрв'ю і іншых публікацый;
• адаптацыя аналітычных і даследчых матэрыялаў BISS для прэсы;
• развіццё сайта BISS (www.belinstitute.eu) і падрыхтоўка матэрыялаў для яго;
• прасоўванне BISS у сацыяльных сетках;
• маніторынг СМІ па праблематыцы даследаванняў BISS;
• маніторынг прысутнасці Інстытута ў СМІ;
• дапамога ў арганізацыі прэзентацый і мерапрыемстваў для прэсы.
Патрабаванні да кандыдата:
• вышэйшая адукацыя, пажадана ў сферы медый альбо сувязяў з грамадскасцю (наяўнасць магістарскай ступені не з'яўляецца неабходнай умовай, але будзе разглядацца як перавага кандыдата);
• досвед працы ў сферы медый / сувязяў з грамадскасцю не менш за 3 гады;
• досвед арганізацыі і медыя-суправаджэння мерапрыемстваў;
• разуменне прынцыпаў працы медый і сацыяльных сетак і гатоўнасць прымяняць іх на практыцы;
• выдатныя камунікатыўныя навыкі;
• свабоднае валоданне беларускай, рускай і англійскай мовамі;
• пісьменнасць, навыкі напісання і рэдагавання тэкстаў на беларускай, рускай і англійскай мовах;
• валоданне кампутарам на ўзроўні ўпэўненага карыстальніка;
• цікавасць да грамадска-палітычных працэсаў у Беларусі і свеце;
• актыўнасць, стрэсаўстойлівасць і здольнасць адначасова працаваць над рашэннем некалькіх задач.
Зацікаўленых кандыдатаў просім да 20 снежня 2011 г. даслаць на электронны адрас [email protected] наступныя дакументы:
• матывацыйны ліст;
• рэзюмэ;
• кантактную інфармацыю 2 рэкамендаўцаў;
• ўзоры публікацый у прэсе альбо іншых тэкстаў, напісаных кандыдатам. Да разгляду прымаюцца тэксты на беларускай, рускай і англійскай мовах.
У тэме ліста неабходна пазначыць «Вакансія спецыяліста па сувязях з грамадскасцю».
На сумоўе будуць запрошаныя толькі тыя кандыдаты, якія прайшлі папярэдні адбор.





