«Карнік».
«Тыгр».
«Мядзведзь».
У сталіцы Расіі не спыняюцца акцыі пратэсту апазіцыі супраць вынікаў выбараў у Дзярждуму. Расійскія СМІ паведамляюць, што супраць пратэстоўцаў на вуліцы Масквы вывелі бронетэхніку. У прыватнасці, спецыяльныя машыны паліцыі «Карнік» («Каратель») і «Тыгр».
Гэтыя цуды тэхнікі першапачаткова распрацоўваліся для войска, але галоўным пакупніком прадукцыі філіяла ГАЗ у Арзамасе стала МУС Расіі. Некаторыя іх мадыфікацыі прызначаныя для задушэння масавых акцый пратэсту. «Мядзведзь» можа вытрымліваць траплянне бранябойных куль з адлегласці 100 м і падрыў пад коламі выбухоўкі эквівалентам 6 кг трацілу.





