Беларусь і Турцыя гатовы да падпісання пагаднення аб бязвізавых паездках грамадзян.Пра гэта заявіў турэцкі пасол Джават Незісі Азкая 7 снежня на сустрэчы са старшынёй савета рэспублікі Анатолем Рубінавым.
Дыпламат паведаміў, што сустрэча міністраў замежных спраў дзвюх краін планавалася 6 снежня, але ў гэтыя дні кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў знаходзяцца на форуме АБСЕ ў Вільні.
Мяркуецца, што кіраўнік МЗС Турцыі наведае Беларусь у студзені ці лютым наступнага года. Азкая зазначыў, што «гэта вельмі важнае пагадненне». Ён сказаў, што ў прынцыпе для беларусаў праблемы не існавала, бо яны атрымлівалі візы ў турэцкіх аэрапортах, «але тут вельмі важны псіхалагічны момант». «Для Беларусі Турцыя — гэта турыстычны напрамак № 1. Гэта вельмі важны момант, таму што ўсё пачынаецца з кантактаў паміж людзьмі», — сказаў пасол. Паводле яго інфармацыі, па колькасці іншаземцаў, якія наведваюць Беларусь, грамадзяне Турцыі знаходзяцца на трэцім месцы.
«У нас склаліся вельмі добрыя адносіны, няма ніякіх супярэчнасцяў ні ў палітыцы, ні ў эканоміцы. Вектар развіцця вельмі станоўчы. Пастаянна нарошчваецца патэнцыял эканамічнага супрацоўніцтва», — заявіў у сваю чаргу Рубінаў. Ён зазначыў, што кіраўнікі дзвюх краін паважліва ставяцца да таго, што адбывацца ў
Ён канстатаваў наяўнасць неблагіх адносінаў паміж парламентарыямі дзвюх краін і заявіў, што ў Беларусі чакаюць з візітам кіраўніка Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі. З 1992 года візіту такога кшталту ў Мінск не ажыццяўлялася.
Дыпламат пагадзіўся з тым, што Рубінаў сказаў пра





