У Мінску адбудуцца 83 навагоднія
Мядзведзеў зазначыў,
што ў сталіцы ўжо ўстаноўлены 12 ёлак. Да 15 студзеня ў горадзе будуць праходзіць калядныя кірмашы.
Паводле слоў Мядзведзева, 24 снежня ў 12 гадзін на Кастрычніцкай плошчы пачнецца шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, у якім возьмуць удзел прыкладна 700 казачных персанажаў (летась іх было каля 500).
У навагоднюю ноч святочныя праграмы пачнуцца пасля апоўначы каля Нацыянальнай бібліятэкі і Палаца спорту. Выступяць фальклорныя калектывы, эстрадныя выканаўцы.
Феерверк пачнецца ў 1.30 каля стэлы «Мінск —горад-герой ».
Паводле слоў Мядзведзева, транспарт у навагоднюю ноч будзе «працаваць ва ўзмоцненым рэжыме». Плануецца павялічыць колькасць рухомага саставу.





