Федэрацыя аўтаўладальнікаў Расіі (ФАР) падтрымае аўтапрабегам суботнюю акцыю апазіцыі ў Маскве.
«10 снежня мы маем намер правесці аўтапрабег па цэнтры Масквы, завяршыўшы яго на плошчы Рэвалюцыі, дзе запланаваны мітынг супраць парушэнняў на выбарах. Мы маем намер падтрымаць акцыю сваім удзелам», — паведаміў лідар ФАР Сяргей Канаеў.
Напярэдадні маскоўскія ўлады ўзгаднілі заяўку на правядзенне ў суботу мітынгу на плошчы Рэвалюцыі.
Пасля двух мітынгаў у Маскве тысячы карыстальнікаў сацыяльных сетак заявілі аб жаданні прыняць удзел у суботніх пратэстах.





