Кіроўца пасажырскага аўтобуса ў Гродне памёр за рулём падчас руху
Гэта адбылося ў гадзіну пік, аўтобус быў перапоўнены людзьмі.
Фота Мікіты Шалаева, Блог Гродна
Фота Мікіты Шалаева, Блог Гродна
Перапоўнены пасажырскі аўтобус у Гродне трапіў у ДТЗ з-за сардэчнага прыступу ў кіроўцы. Аварыя адбылася сёння, 7 снежня, каля 13.00, паведаміў начальнік аддзялення па агітацыі і прапагандзе УДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.
У гадзіну пік у цэнтры Гродна, недалёка ад кальцавой на скрыжаванні вуліц Савецкіх Памежнікаў — Гарнавых, пасажырскі аўтобус «МАЗ-107» ад’ехаў ад прыпынку і нечакана згубіў кіраванне. Ён перасёк тры спадарожныя паласы руху, знёс радзяляльную агароджу, перасёк тры сустрэчныя паласы і ўрэзаўся ў гаспадарчыя пабудовы на тэрыторыі прыватнага дома.
Кіроўца аўтобуса загінуў. Разам з тым тыповых для ДТЗ траўмаў у яго не зафіксавана. Лекары схільныя лічыць, што падчас руху ў мужчыны адбыўся сардэчны прыступ.
У гадзіну пік аўтобус быў перапоўнены пасажырамі, ніхто з іх не пацярпеў. Па шчаслівай выпадковасці, па шляху некіраванага транспартнага сродку не было іншых машын і пешаходаў.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ