«Белтрансгаз» канчаткова прададзены, за гэта Беларусь атрымала танны газ. Расійская прэса расцаніла такі падарунак Лукашэнку, як перадвыбарчы піяр Пуціна.
Таксама ў нумары:
— Еўропа нас навучыць. Еўрасаюз і краіны Скандынавіі падтрымаюць вялікую праграму бясплатнага навучання беларусаў у краінах Еўропы.
— «Спадарожнікі касмічныя тут чамусьці не збіраюць». Анархіст Аліневіч адмовіўся быць «стукачом».
— У Карэліцкім раёне былыя крамы… закопваюць у зямлю.
— Піва, БелАЗ, Кежман, спецназ. Чым запомніўся і чым расчараваў 21-ы чэмпіянат Беларусі па футболе.
— Абарона Люсіна. Невядомы эпізод Слуцкага паўстання.
— Беларуская глыбіня. Папараць-людзі. Новы ліст ад Паўла Севярынца з ссылкі.
Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах — з раніцы чацвярга. Нагадаем: канец года — самы час падпісацца на «Нашу Ніву». Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.
...А прачытаўшы газету, укіньце ў скрынку суседу.





