«Гэта ваша краіна, вашы праблемы», — расійская журналіста Алена Бадзякіна, неаднаразовая ўдзельніца прапагандысцкіх прэс-тураў па Беларусі, гераіня скандалу каля беларускага пасольства ў Маскве, пагутарыла з карэспандэнтам «НН».
Таксама ў нумары:
— «Беларусбанк» перавядзе заключаныя пад 5% крэдыты на жыллё пад 31%?
— Віталь Мацукевіч — «правакатар» з Плошчы расказвае пра сябе.
— Стыў Джобс: сакрэт фенаменальнага менеджара.
— 16-гадовая дзяўчына загінула ў метро. Як сябе паводзіць у пазаштатнай сітуацыі ў падземцы.
— Табло за 900 мільёнаў усталяваў Лядовы палац у Гродне. Гарадзенцы разважаюць пра тое, на што можа патраціць бюджэтныя грошы.
— Край восені. Падарожная нататка Сяргея Харэўскага.
Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах з раніцы чацвярга. Пра ўмовы падпіскі чытайце тут.





