У №34 публікуецца адкрыты ліст былога супрацоўніка структур пры Адміністрацыі прэзідэнта Уладзіміра Іскрыка да Уладзіміра Макея і Леаніда Мальцава. Артыкул называецца «Час паліць архівы». «Я напісаў бы нават, каб гэта датычыла толькі кагосьці з вас асабіста, але кожная ваша памылка чыніць боль і мне, і сотням тысяч бедакоў з беларускім пашпартам», — піша былы чыноўнік у звароце.
Таксама ў нумары:
— Пенсійная альтэрнатыва. Як павялічыць пенсію і забяспечыць сабе бязбедную старасць?
— Ці вераць людзі ў светлую будучыню беларускага эканамічнага цуду? Рэпартаж з заслаўскага рынка.
— Смерць участковага: самагубства ці забойства? Сябры ўзгадваюць пра 23-гадовага Аляксандра.
— Адкрыццё Лошыцкага парка. Што новага тут пасля рэстаўрацыі?
— Беларус у Адэлаідзе. Віктар Кавалеўскі з’ехаў у Аўстралію 20 год таму. Сёлета ён упершыню наведаю радзіму. Якой ён убачыў Беларусь?
Новы нумар можна набыць ў Мінску па абедзе, а ў рэгіёнах з раніцы чацвярга. Пра ўмовы падпіскі чытайце ТУТ.





