Перамагла прадстаўніца Анголы Лейла Лопес. Другое месца заняла ўкраінка Алеся Стэфанка.

У фінал выйшлі прадстаўніцы Францыі, Косава, Калумбіі, Кітая, Анголы, Аўстраліі, Пуэрта-Рыка, Бразіліі, Нідэрландаў, ЗША, Украіны, Панамы, Коста-Рыкі, Партугаліі, Філіпінаў і Венесуэлы.

«Міс Сусвет» (Miss Universe) — адзін з найпрэстыжнейшых міжнародных конкурсаў прыгажосці. Уласнікамі конкурсу ёсць амерыканскі прадпрымальнік Дональд Трамп і тэлекампанія NBC. Шоу у Сан-Паулу транслявалася ў жывым эфіры на аўдыторыю больш чым 1 мільярд чалавек у 189 краінах свету.

Уладальніца тытула «Міс Сусвет» атрымлівае ў часовае карыстанне дыядэму, а таксама кватэру ў Нью-Ёрку. Карона «Міс Сусвету» — твор ювелірнага мастацтва коштам звыш 120 тысяч даляраў, інкруставаны больш чым 1000 каштоўнымі камянямі. Акрамя дыядэмы пераможцы належаць шматлікія падарункі і грашовыя прызы на агульную суму чвэрць мільёна даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?