22 ліпеня ў Маскве прайшла акцыя «Парву за Пуціна», арганізаваная суполкай «вконтакте» «Армія Пуціна».

Дзяўчыны прызнаваліся ў каханні да прэм’ер-міністра Расіі. Тым не менш, пра самога палітыка дзяўчаты былі не вельмі начутыя. На пытанне, як завуць бацьку Пуціна, адна з удзельніц адказала: «Я гэтага не ведаю, бо люблю толькі самога Пуціна».

Дзяўчаты надзелі размаляваныя майкі і пачалі скандзіраваць «Пуцін! Пуцін!». Некаторыя парвалі на сабе майкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?