Сённяшняя сяброўка Матэўса полька Іана Тушынска.

Сённяшняя сяброўка Матэўса полька Іана Тушынска.

Славуты ў мінулым нямецкі футбаліст Лотар Матэўс вельмі кахае жанчын. Настолькі моцна, што нават па прыкладзе гальфіста Тайгера Вудса лячыўся ад сэксуальнай залежнасці. Аднак, у выпадку з найлепшым футбалістам свету-1990 медыцына бездапаможная.

Прычым, Лотар настолькі шчадралюбны, што не саромеецца заляцацца да прыгожых дзяўчат нават у прысутнасці сваёй цяперашняй пасіі — польскай прыгажуні Іаны Тушынскай. На гэты раз немцу спадабалася зорка серыяла CSI Сафія Мілас. Амерыканка прыехала адпачыць у Кёльн, дзе пражывае Матэўс, і былы капітан зборнай Германіі з задавальненнем падахвоціўся паказаць ёй старажытны горад на Рэйне.

Але з экскурсіяй прыйшлося пачакаць: цяпер на захадзе Германіі стаіць зусім не летняе, дажджлівае надвор’е, ад чаго Лотар, Іане і Сафія вырашылі прыемна правесці час у адным з рэстаранаў горада.

Нагадаем, што ўзімку гэтага года Матэўса развёўся з украінскай мадэллю Ліліянай. Шлюб са славянкай стаў для немца ўжо чацвёртым. Даўжэй за ўсё — 11 гадоў — Матэўс быў жанаты на першай жонцы Сільвіі, якая яму нарадзіла дзвюх дачок. Затым быў пяцігадовы шлюб з швейцарскай тэлевядучай Лалітай Марэна, а затым ён тры гады жыў з сербкай Мар’янай.

Дарэчы, пазнаёміцца з Матэўсам маюць магчымасць і беларускія прыгажуні. Цяпер немец узначальвае зборнюю Балгарыі. Якраз у жніўні яна прыедзе ў Мінск на таварыскую сустрэчу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?