Арганізатары мінскага выступу расійскай порназоркі былі ў шоку ад яе шоу, а назаўтра звазілі госцю да Нацыянальнай бібліятэкі.

«Камасамольская праўда ў Беларусі» пацікавілася ў арганізатараў мінскага выступу расійскай порназоркі Каці Самбукі, ці чакалі яны таго, што адбылося ў іх клубе. «Дамаўляліся на эратычную шоў-праграму. У нас у клубе і жэрдкі ёсць. Думалі, што максімум будзе стрыптыз… Каця наогул вельмі гаспадарлівая. У грымёрцы ў яе быў абсалютны парадак, усё раскладзена па сваіх месцах. Нас гэта здзівіла, як здзівіла і тое, што адбылося потым на сцэне. Але здымаць яе адтуль мы не наважыліся».

Назаўтра пасля шоу арганізатары яшчэ звазілі Самбуку да Нацыянальнай бібліятэкі і мінскай ратушы. Відаць, у мэтах перавыхавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?