«Беларусбанк» з пачатку чэрвеня прыпыніў выдачу льготных крэдытаў на будаўніцтва жылля для асобаў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Шанцы на такі крэдыт пакуль застаюцца толькі ў шматдзетных сем’яў.
25 мая 2011 года кіраўніцтва «Беларусбанка» прыняла рашэнне, згодна з якім
спісы льготнага крэдытавання, зацверджаныя з01.06.2011 , а таксама зацверджаныя да гэтай даты пры адсутнасці на31.05.2011 неабходных дакументаў, да крэдытавання не прымаюцца.
Акрамя таго, з 1 чэрвеня 2011 года спыняецца адкрыццё новых крэдытных ліній арганізацыям, якія выконваюць функцыі замоўцаў па будаўніцтве.





