Цікавосткі кінафармату «4х4»

Навука сна (Science des reves)

Францыя – Італія, каляровы, 105 хв.

Рэжысэр: Мішэль Гандры

Ролі выконваюць: Гаэль Гарсіа Бэрналь, Шарлота Гейнсбур, Ален Шаба.

Жанр: Рамантычная драма

Малады мастак Стэфан, які прыехаў з з Мэксікі да маці ў Парыж. Стэфан жадае выдаць аўтарскі каляндар, але замест гэтага займаецца нуднаю працаю ў выдавецтва. Затое ў Стэфана ёсьць мары й сны – а па суседзтве – дзяўчына Шарлота, у якой таксама ня ўсё проста з уласнымі снамі.

Фільм паставіў Мішэль Гандры, які ўжо экспэрымэнтаваў з рамантычнымі сьненьнямі ў «Вечным зьзьяньні чыстага розуму». Таксама рэжысэр вядомы кліпамі зь Б’ёрк.

Мыла (Soap)

Данія, 2005, каляровы, 102 хв.

Рэжысэр: Перніла Фішэр Крыстэнсэн

Ролі выконваюць: Дэвід Дэнік, Трыне Дзіркхольм, Франк Ціль.

Жанр: Камэдыя

Шарлота, кінутая палюбоўнікам, заводзіць раман з новым суседам. Раман, як раман – толькі сусед Ульрык – транссэксуал, які (якая) зьбіраецца памяняць пол.

Карціна дэманстравалася на Бэрлінскім фэсьце.

Лядзяш (Hard Candy)

ЗША, 2005, каляровы, 103 хв.

Рэжысэр: Дэйвід Слэйд

Ролі выконваюць: Патрык Уілсан, Элен Пэйдж, Адэса Рэй

Жанр: Трымценьнік

14‑гадовая Хэйлі знаёміцца ў сеціве з фатографам Джэфам Колвэрам. Дзяўчына пагаджаецца наведаць яго дома, а потым… наладжвае аматару дзетак допыты з катаваньнем.

Скандальная пэдафільская тэма – са скандальным паваротам.

Нябачныя дзеці (All the Invisible Children)

Францыя – Італія, 2005, каляровы 116 хв.

Рэжысэры: Мехдзі Шарэф, Эмір Кустурыца, Спайк Лі, Каця Лунд, Джордан Скот, Рыдлі Скот, Стэфана Вэнэруза, Джон Ву

Ролі выконваюць: Франсіска Анаваке, Марыя Грацыя Кучынота, Дамарыс Эдвардз

Жанр: Драма

Навэлі розных рэжысэраў пра цяжкое жыцьцё дзяцей у розных кутках сьвету. Дзеці забіваюць, крадуць, на ўласным досьведзе ведаюць пра СНІД, сутыкаюцца з абыякавасьцю.

Фільмы кінафармату дэманструюцца 21‑24 сьнежня ў кінатэатрах «Мір», «Перамога», «Цэнтральны», «Аўрора».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?